Сёння Дзень Волі! 105 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі сваю незалежнасць25 сакавіка 1918 года …

Сёння Дзень Волі! 105 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі сваю незалежнасць

25 сакавіка 1918 года – адзін з самых важных дзён у гісторыі Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у будынку на сённяшняй вуліцы Валадарскага ў Мінску нацыянальныя дзеячы і патрыёты абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Праз сто пяць год словы, напісаныя аўтарамі Трэцяй устаўной граматы, як ніколі актуальныя:

Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, скідаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасці, якія гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны і незалежны край.

Апошнія гады нажаль зноў паставілі незалежнасць Беларусі пад смяротную пагрозу, акупанты з усходу зноў адчуваюць сябе на нашай зямліл, як гаспадары з поўнага папушчальніцтва мясцовага марыянеткавага ўрада. Урада, якому беларускі народ у 2020 годзе адмовіў у даверы, і які на працягу апошніх гадоў ладзіць масавыя рэпрэсіі, якіх Еўропа не бачыла з цёмных часоў камуністычнай турмы народаў.

Цяпер людзі ў Беларусі не маюць аніякай магчымасці святкаваць Дзень Волі, а шматлікія тысячы патрыётаў вымушаны сустракаць 25 сакавіка за межамі роднай зямлі. Але, неглядзячы ні на што, гэта светлы і святочны дзень. Дзень, які падараваў беларускаму народу надзею на самастойнае і заможнае жыццё. Дзень вялікай спадчыны, пакінутай нам нашымі продкамі. Дзень, у які мы, негледзячы на цемру, якая апусцілася над нашай краінай, павінны ўзгадаць яшчэ адну важны для беларусаў радок: “Загляне сонца і ў наша аконца!”

Са святам! Жыве Беларусь!