Сёння ў 20:00
Фонд культурнай салідарнасці разам з праектам “Арыстакратычная бледнасць” ладзяць сатырычны LIVE!
“Прывітанне, жэўжыкі! Вас вітаюць дзве дзеўкі-прыпеўкі з лёгкай кансерваторскай кантузіяй. Арыстакратычна і бледна лупім трасяначкай навіны нашай любімай Беларусі ў фармаце “ранкам у газеце — увечары ў куплеце”. Не глядзіце нячэсныя каналы! Не чытайце інтэрнэты і прочыя фэйкі! Толькі мы і толькі ў нас! Ніякага інціма, толькі нездаровая аналітыка!”