Ружачка запрашае Сення 29.12.20. у 20-00 на Мухлі (Маламядзвежынскі сквер) адбудзецца моўная сходка…

Ружачка запрашае

Сення 29.12.20. у 20-00 на Мухлі (Маламядзвежынскі сквер) адбудзецца моўная сходка.
Апранаемся цёпла, бярэм гарбату і навагодні настрой, а яшчэ… вучым песню)))

Елачка

Ўзышла у лесе елачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!

Пужлівы зайчык шэранькі
Пад елачкай скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.

Вось снег у лесе дрэмлючым
Пад полаззем скрыпіць,
І конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад’ехаў ён пад елачку
І ссек у міг адзін.

Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.