“Таемны Санта” – вясёлая калядная і навагодняя гульня, якая аб’ядноўвае суседзяў і дорыць пачуццё св…

“Таемны Санта” – вясёлая калядная і навагодняя гульня, якая аб’ядноўвае суседзяў і дорыць пачуццё свята і супольнасці!

Прынцып гульні вельмі просты:
1. Вы набываеце падарунак і прыносіце яго на свята ў суботу.
2. Вашаму падарунку прысвойваецца нумар і ён адпраўляецца ў скрыню з такімі ж прыемнымі сюрпрызамі іншых вашых суседзяў.
3. У час ікс усе ўдзельнікі па чарзе наўгад выцягваюць са скрыні з нумарамі пэўны нумар.
4. Кожны атрымлівае падарунак ад Таемнага Санты!!! 🙂

Што можа падарыць Таемны Санта?? Тут працуе ваша фантазія! Цукеркі, фрукты, крэмы і гелі для душа, святочныя хэндмэйд вяночкі, гірлянды.
Дарыце тое, што даставіла б радасць вам самім! Аднак памятаем, што Таемны Санта – законапаслухмяны і не дорыць цыгарэт і алкаголю.

Ну што, гатовыя стаць удзельнікам? 🙂
Тады прыходзьце ў суботу, 26 снежня! З 17.00 да 18.00, мы прымаем ваш таемны падарунак, і ўжо ў 18.00 чакаем раздачу сюрпрызаў ад Санты!!!