700+ фільмаў і серыялаў па-беларуску бясплатнаПаўстаў сайт з вялікай калекцыяў фільмаў на беларуска…

700+ фільмаў і серыялаў па-беларуску бясплатна

Паўстаў сайт з вялікай калекцыяў фільмаў на беларускай мове. Сярод навінак − агучаныя па-беларуску серыялы «Дом цмока» і «Вядзьмар».

На сайце вы знойдзеце замежныя фільмы, агучаныя (або з субтытрамі) па-беларуску. У невялікай колькасці, але ёсць і арыгінальныя беларускія стужкі.

Раней фільмы і мультфільмы выкладаліся на тэлеграме, на які былі падпісаныя каля 12 000 чалавек. Цяпер дастаткова націснуць кнопку «Play» на старонцы абранага фільму, каб паглядзець яго па-беларуску з любой прылады абсалютна бесплатна!