Нам передают особое приглашение:Розочка приглашает соседей Московского района. Особенно Брилевичи, Ю…

Нам передают особое приглашение:
Розочка приглашает соседей Московского района. Особенно Брилевичи, ЮЗ, Малиновку

НАВАГОДНЯЯ НОЧ 2021 на Мухлі (Маламядзвежынскі сквер)! Пачатак у 22:00!!!

Дарагія суседзі! Год Белага Быка абяцае здзейсніць усе нашыя самыя запаветныя мары!

Давайце адсвяткуем яго разам!!!

Вас чакаюць цікавыя квэсты, конкурсы, майстар-класы па выразанні сняжынак і вырабу хэнд-мэйд цацак і самыя гарачыя танцы!!!

Для вас мы прыгатавалі пачастункі – шашлыкі, духмяны вінаградны сок, сыр сулугуні, фрукты, цукеркі, гарбата і кава!

Просім вас прынесці:

1. Стульчыкі і сталы, мангалы, раскладныя столікі, рашоткі для барбекю, тэрмапоты.
2. Для майстроў па смажанні мяса – кардонкі, пластыкавыя насцілы і інш, каб не замачыць ногі.
3. Нажніцы, каляровую гафрыраваную паперу, клей, вяровачкі для вырабу сняжынак!

Ласкава запрашаем і, пры жаданні, просім прыносіць салаты, салодкае і смакоцці для суседзяў і сяброў!

Сустрэнем Новы 2021 год у вясёлай кампаніі на Мухлі!!!