У 2020 годзе мы выйшлі на вуліцы, і ўсе ўбачылі, як нас многа. За 4 гады абстаноўка ў краіне змяніла…

У 2020 годзе мы выйшлі на вуліцы, і ўсе ўбачылі, як нас многа.
За 4 гады абстаноўка ў краіне змянілася кардынальна. Рэпресіі дасягнулі небывалых памераў.
Людзей садзяць за краты нават за самую маленькую праяву нязгоды. У такіх умовах сумленныя выбары немагчымыя, удзел у іх значыць вызнанне рэжыму лукашэнкі легітымным, а спробы адстаяць свой голас скончацца турэмным тэрмінам.

Мы, былыя палітвязні, як ніхто іншы, разумеем, якое гэта складанае выпрабаванне для чалавека і яго сям’і.

Таму мы прапануем выказаць пратэст і паказаць, як нас многа, наадварот, пустымі вуліцамі вялікіх гарадоў.

Заставайцеся 25 лютага дома альбо загадзя з’едзьце на лецішча. Папрасіце сваіх родных і сяброў не выходзіць на вуліцу.
Перанясіце свае планы на наступныя выходныя.

#ReBelarus
Суполка былых палітвязняў у Літве