Сёння а 20:00 адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасц…

Сёння а 20:00 адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор». Сярод запрошаных гасцей: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, спявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок.

https://youtu.be/ZqDJhgb-62o

Лявон Вольскі раскажа, ці чакаць беларусам у гэтым годзе сюрпрызаў і калі нарэшце стане ўсё окей і дыхаць лягчэй.

Леанід Пашкоўскі, які вядзе на ютубе праект «Хочу домой», дзе расказвае пра звычайных людзей, якія жывуць у незвычайных месцах, будзе дзяліцца сваім вандроўным досведам і лайфхакамі. І нарэшце не будзе хацець дадому, хаця б на час эфіру.

Актрыса Алена Гіранок раскажа, што неабавязкова граць на сцэне Купалаўскага тэатра, каб здымацца ў фільме «Купала». І падзеліцца ўражаннямі пра нашумелы фільм і яго неадназначную прэм’еру.

Утульны музычны настрой створыць спявачка LEAR і Лявон Вольскі.

Вядоўцы шоу нязменныя: піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Годны двор: VOLSKI, Лёня Пашкоўскі, LEAR, Алена Гіранок. Пяты выпуск вечаровага ютуб-шоу

Пяты выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоу «Годны двор», запіс адбыўся 15 студзеня. Сярод запрошаных гасцей: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, спявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок.

Апошняя сустрэча ў першым сезоне. Працяг праекта і сустрэчы ў другім сезоне магчымыя…