Падлеткі за кратамі — у Міжнародны дзень абароны дзяцей успамінаем пра непаўнагадовых палітвязняў Беларусі.
Усіх іх вінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах пасля выбараў і амаль усім прысудзілі па 3 гады выхаваўчай калоніі.
Асобна стаіць гісторыя Мікіты Залатарова. На той момант 16-гадовага Мікіту абвінавачвалі ажно па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Зараз супраць яго ўзбудзілі новую справу — Мікіту абвінавачваюць у нападзе на супрацоўніка СІЗА.
Гісторыі хлопцаў і адрасы, каб іх падтрымаць:
• Мікіта Залатароў
• Дзяніс Хазей
• Сяргей Гацкевіч
• Аляксандр Вінярскі
• Эдуард Кудынюк
Напісаць анлайн bit.ly/3jwJMLn