Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд Даніле Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях…

Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд Даніле Ганчарову, якога вінавацілі ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і саўдзеле ў такім злачынстве (ч. 6 арт. 16 ч. 1 арт. 342 КК).

Суддзя Дзмітры Карсюк, нягледзячы на сумнеўнасць доказаў і відавочныя памылкі ў матэрыялах справы, палічыў, што віна палітвязня даказаная і пакараў яго двума гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Даніла Ганчароў сваёй віны не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў у судзе.

Даніла Ганчароў — мастак па святле, быў звольнены з Новага драматычнага тэатра за забастоўку.