Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў​Сейм прыняў важныя змены ў зако…

18.04.2026Klub "Lićviny"

Літва уводзіць сацыяльныя гарантыі для добраахвотнікаў і валанцёраў

​Сейм прыняў важныя змены ў закон аб медстрахаванні (Sveikatos draudimo įstatymas № I-1343). Цяпер дзяржава будзе аплачваць страхоўку тым, хто выязджаў на фронт ці з валанцёрскай місіяй.

Што гэта мяняе на практыцы?

Няма даўгоў па PSD. Раней пасля вяртання з фронту людзі атрымлівалі велізарныя рахункі за «прапушчаныя» месяцы.
Страхоўка не знікае. Нават калі вы доўга былі па-за Літвой, вы застаяцеся ў сістэме.
Гарантаваная дапамога. Доступ да шпіталізацыі, аперацый і рэабілітацыі застаецца адкрытым адразу па вяртанні.

Чаму гэта перамога?

Да гэтага часу валанцёры і добраахвотнікі часта апыналіся ў «шэрай зоне»: паехаў дапамагаць — вярнуўся без правоў на медыцыну і з фінансавай запазычанасцю.

Маральны абавязак Літвы — дапамагчы людзям, якія ахвяруюць сабой, сваім часам і нават рызыкуюць жыццём, дапамагаючы абаронцам Украіны” – адзначыў былы міністр абароны Літвы Laurynas Kasčiūnas.

@Licviny_klub