Ад імя клуба LicvinyРэжым Лукашэнкі зноў паказаў сваю сутнасць: беларускаму добраахвотніку Васілю “П…

29.11.2025Klub "Lićviny"

Ад імя клуба Licviny

Рэжым Лукашэнкі зноў паказаў сваю сутнасць: беларускаму добраахвотніку Васілю “Пацуку” Верамейчыку прызначылі 13 гадоў турмы — не па законе, а па злосці і помсце. Гэта не прысуд. Гэта чарговы доказ таго, што “судовая сістэма” у Беларусі — цалкам гнілая структура, якая існуе толькі для абслугоўвання дыктатуры.

Кожны, хто ўдзельнічае ў гэтых паказальных расправах, свядома робіцца часткай рэпрэсіўнага апарата. Гэтыя людзі робяць сваю працу не па законе, а са страху і карыслівага разліку. І ніхто з іх не схаваецца за шыльдай “суддзя” ці “пракурор”. Гэтыя ролевыя маскі не выратуюць ад адказнасці ў будучай Беларусі.

Мы перакананыя: гэтая машына беззаконня не здолее зламаць ні Верамейчыка, ні ўсіх нас.
Усё, што яны робяць, запісваецца на іх сумленне і ў гісторыю.
І гісторыя прыйдзе па кожнага.

Нагадваем паслугачам рэжыму, што хоць сэрцы нашы гарачыя, галовы нашы — халодныя.
Мы стаім за Васіля. Мы стаім за кожнага, каго рэжым спрабуе заткнуць і зламаць.
Мы не застрашаныя. Мы раз’юшаныя.

Жыве Беларусь!