СУПРАЦА З ПОЛЬСКІМ ЛЕГІЁНАМ:НОВЫ КРОК ДА ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ-ВЕТЭРАНАЎ21 лістапада прадстаўнік…

24.11.2025Klub "Lićviny"

СУПРАЦА З ПОЛЬСКІМ ЛЕГІЁНАМ:
НОВЫ КРОК ДА ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ
ВЕТЭРАНАЎ

21 лістапада прадстаўнікі клуба Licviny правялі плённую сустрэчу з прадстаўнікамі Польскага Легіёну (Legion Polski). Мы абмеркавалі важныя накірункі супрацы на ўмацаванне сувязяў паміж беларусамі ў замежжы, ветэранамі і польскім грамадзянскім рухам.

Істотныя вынікі сустрэчы:

1. Агульныя мэты і супольнае бачанне. Мы разам вызначылі агульнае разуменне таго, як беларускія і польскія ініцыятывы могуць падтрымліваць адна адну. Нас аб’ядноўвае імкненне да салідарнасці і супольнай працы дзеля бяспекі і свабоды нашых народаў. Мы падзяляем каштоўнасці абароны супольнасцяў, супрацьстаяння расійскай агрэсіі і развіцця гуманітарных, адукацыйных і грамадзянскіх ініцыятываў. Апроч таго, на сустрэчы абмяркоўвалася ідэя Міжмор’я як мадэль рэгіянальнай супрацы і салідарнасці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якая мае значны патэнцыял для забеспячэння нашае свабоды і ўстойлівасці.

2. Фарміраванне платформы для падтрымкі беларускіх ветэранаў. Мы дамовіліся пра ўзаемадападзеянне як асобна па гуманітарнай падтрымкі беларускіх ветэранаў і іх сем’яў, так і агулам па адукацыйных і трэнінгавых праграмах. Польскі Легіён гатовы спрыяць наладжванню партнёрскіх адносінаў беларусаў з польскімі арганізацыямі і ўстановамі.

3. Умацаванне сувязяў беларускай дыяспары і польскіх актывістаў. Мы выйшлі на думку супольна арганізаваць літоўска-польска-беларускую сустрэчу ветэранаў — і як добрую нагоду сустрэцца з пабрацімамі, і як магчымасць для ўдзельнікаў пабудаваць таварышскія прафесійныя сувязі на ўзаемную падтрымку.

Польскі Легіён падкрэсліў зацікаўленнасць у адкрытым дыялозе і доўгатэрміновым партнёрстве з клубам Licviny. Разглядаем нашу супрацу як важны фактар для ўмацавання беларуска-польскай салідарнасці.

На фронце ваярам няма розніцы, якой нацыянальнасці пабрацімы. Нам у тыле, у грамадскім жыцці, варта сыходзіць з таго ж прынцыпу.

Дзейнічаем разам — за нашу і вашу свабоду!