ВЫНІКІ КРУГЛАГА СТАЛА: ПАДПІСАНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎЯК ПАЧАТКОВЫ СТАНДАРТ ДЗЕЙНАСЦІ …

03.11.2025Klub "Lićviny"

ВЫНІКІ КРУГЛАГА СТАЛА:
ПАДПІСАНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ПАДТРЫМКІ ДОБРААХВОТНІКАЎ
ЯК ПАЧАТКОВЫ СТАНДАРТ ДЗЕЙНАСЦІ І СУПРАЦЫ


Удзельнікі круглага стала (23 з 28), арганізаванага беларусамі і літоўцамі 2 лістапада ў Вільні, падпісалі Прынцыпы дзейнасці па падтрымцы і сацыялізацыі добраахвотнікаў, якія служылі ці служаць ва Узброеных Сілах Украіны.

Асноўныя прынцыпы, якія мы падзяляем:

1⃣ Павага і роўнасць: дапамога без падзелу па нацыянальнасці, ролі ці поглядах.
2⃣ Бяспека і давер: “нічога пра нас без нас”; асабістая бяспека і годнасць перадусім.
3⃣ Адказнасць без рамантызацыі: вайна — гэта безумоўны гераізм і траўма, што патрабуе падтрымкі і суперажывання.
4⃣ Прафесійнасць і кампетэнтнасць: удзел спецыялістаў і этычны падыход да кожнага лёсу.
5⃣ Салідарнасць і супраца: замест спаборніцтва — супрацоўніцтва і ўзаемная падтрымка.
6⃣ Празрыстасць і доступ да рэсурсаў: дапамога павінна быць зразумелай, даступнай і справядлівай.
7⃣ Няспыннасць дыялогу: падтрымка не можа быць разавай, гэта доўгатэрміновая праца.

Мы разлічваем, што падпісанне гэтага дакументу зробіцца першым крокам па стварэнні сістэмнай падтрымкі сумеснымі намаганнямі беларускіх, літоўскіх, польскіх і ўкраінскіх арганізацый, валанцёраў і экспертаў.

Шчыра дзякуем усім удзельнікам дыскусіі — добраахвотнікам, прадстаўнікам арганізацый, ініцыятываў і грамадства, якія прыйшлі, каб пачуць і быць пачутымі.

Асобная падзяка ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы і правядзенні сустрэчы — за ўвагу да дэталяў, за адкрытасць і цярплівасць.

Далей — сумесная праца, канкрэтныя дзеянні і новыя крокі па падтрымцы тых, хто абараняў і абараняе нашу свабоду і бяспеку.

Цалкам са зместам дакумента можна азнаёміцца, даслаўшы запыт праз наш бот

Рэпартаж тэлеканалу “Белсат