Ужо зусім неўзабаве — круглы стол па дапамозе добраахвотнікам. Сустрэча беларускіх, літоўскіх і укра…
31.10.2025Klub "Lićviny"
      
Ужо зусім неўзабаве — круглы стол па дапамозе добраахвотнікам. Сустрэча беларускіх, літоўскіх і украінскіх удзельнікаў адбудзецца ў закрытым фармаце. Фота- і відэаздымка — толькі з дазволу арганізатараў.
У апошнія дні перад імпрэзай шмат ціхае працы: падрыхтоўка пляцоўкі, матэрыялаў, кантактаў, каб сустрэча прайшла эфектыўна і бяспечна.
Мы намагаемся стварыць прастору, дзе ўдзельнікі змогуць гаварыць шчыра, без рызыкі і без ціску і дзе будзе чутна кожнага.
Кожны, хто ўдзельнічае ў гэтай вайне, мае сваю гісторыю. Хтосьці ваяваў. Хтосьці дапамагаў. Хтосьці валанцёрыў. Хтосьці падтрымліваў малітвай ці словам.
Практычна ўсе яны — і асабліва добраахвотнікі-ваяры і іх блізкія — пасля вяртання сутыкаюцца з праблемамі, абыякавасцю ці недаразуменнем.
Мы верым, што праз дыялог мы зрушым з месца шэраг пытанняў па дапамозе тым, хто вяртаецца з пекла вайны ў цывільнае жыццё.
Добраахвотнікі-беларусы пра свой удзел у круглым стале:
Дзякуем усім, хто зарэгістраваўся, і ўсім, хто бярэ ўдзел у падрыхтоўцы — камандзе, партнёрам, валанцёрам.

Для мяне гэта магчымасць данесці літоўцам свае бачанне сітуацыі ў краіне і нашу магчымую ролю ў ёй, распавесці пра свой досвед жыцця ў Літве
“Круглы стол — адна з нямногіх пляцовак, на якой вы зможаце пачуць тое, чаго многія баяцца і не разумеюць: пра людзей, якія дзеля справядлівасьці і агульначалавечых каштоўнасьцей гатовы рызыкаваць уласным здароўем і жыцьцём.”