Ноч расстраляных паэтаў: успамінаем ахвяраў вялікага тэрору29–30 кастрычніка 1937 года — трагічная …
29.10.2025Klub "Lićviny"

Ноч расстраляных паэтаў: успамінаем ахвяраў вялікага тэрору
29–30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі XX стагоддзя. Гэта сімвал беспрэцэдэнтнага знішчэння нацыянальнай эліты, вядомы як Ноч расстраляных паэтаў.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў менскай турме НКУС БССР і ва ўрочышчы Курапаты былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў, навукоўцаў і пісьменнікаў. Сярод забітых — 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, чые галасы былі заглушаныя рэпрэсіямі.
Рэжым мэтанакіравана біў па разнастайнасці Менска – горад страціў сваіх найбольш таленавітых прадстаўнікоў, якія належалі да беларускай, літоўскай, польскай, яўрэйскай і рускай культур.
Мы заклікаем шанаваць іх памяць і далучацца да мерапрыемстваў у Вільні, прысвечаных памяці ахвяраў рэпрэсій:
Паэтычныя чытанні, музычныя выступы і вольны мікрафон:
Час: 18:30
Месца: сквер каля Музея акупацый і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2А).
Спектакль «Крывавая ноч»:
Час: 20:00
Месца: Gedimino pr. 28