Арганізатары і партнёрыПадрыхтоўкай круглага стала пра падтрымку добраахвотнікаў 2 лістапада ў Вільн…

22.10.2025Klub "Lićviny"

Арганізатары і партнёры

Падрыхтоўкай круглага стала пра падтрымку добраахвотнікаў 2 лістапада ў Вільні займаюцца людзі і арганізацыі, якія ўжо доўгі час працуюць па гэтым напрамку.

Клуб Litvinai, VšĮ і літоўскі ветэран Рымас “Дзед” Армайціс аб’ядналі высілкі, каб стварыць прастору даверу, дзе можна будзе адкрыта гаварыць пра досвед з вайною і выклікі пасля вяртання.

Да круглага стала далучацца прадстаўнікі рэабілітацыйнага цэнтру “Ланка” ва Украіне, Цэнтра псіхатраўматалогіі (VšĮ Vilniaus miesto psichikos sveikatos centras) у Вільні, валанцёрская арганізацыя KUS у Літве, літоўскія і беларускія палітыкі, прадстаўнікі амбасады Украіны у Літве, грамадскія дзеячы ды іншыя.

Гэта не пратакольная сустрэча. Гэта размова тых, хто ведае, што значыць вярнуцца з пекла вайны ў мірнае жыццё.

Усе імёны і ініцыятывы не раскрываюцца з мэтаў бяспекі.