КАРНІКА ДА АДКАЗНАСЬЦІ! Пікет за пакараньне лукашысцкага карніка Дзьмітрыя Шынвізэ, які спакойна жы…

01.10.2025Klub "Lićviny"

КАРНІКА ДА АДКАЗНАСЬЦІ!
Пікет за пакараньне лукашысцкага карніка Дзьмітрыя Шынвізэ, які спакойна жыве ў Нямеччыне.

Вільня
3 кастрычніка (пятніца)
17:45
Амбасада Нямеччыны ў Літве (Sierakausko g. 24)

Пікет з патрабаваньнем пакараньня аднаго з былых начальнікаў калёніі ў Бабруйску Дзьмітрыя Шынвізэ, які непасрэдна займаўся фізычным і псыхалягічным гвалтам над палітвязьнямі. Ад нядаўняга часу карнік атрымаў нямецкія дакумэнты па праграме рэпатрыяцыі і спакойна жыве ў дэмакратычнай Нямеччыне.
Больш падрабязна пра Шынвізэ і ягоныя злачынствы тут

Таксама РУХ заклікае беларусаў сьвету падпісаць пэтыцыю да нямецкіх уладаў і ворганаў юстыцыі аб арышце і крымінальнай адказнасьці для Шынвізэ.

ПЭТЫЦЫЯ

ІНСТРУКЦЫЯ – ЯК ПАДПІСАЦЬ ПЭТЫЦЫЮ