ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ДЛЯ СЕМ’ЯЎ ДОБРААХВОТНІКАЎКлуб «Ліцвіны» адкрывае набор у групу псіхалагічна…

ПСІХАЛАГІЧНАЯ ПАДТРЫМКА ДЛЯ СЕМ’ЯЎ ДОБРААХВОТНІКАЎ

Клуб «Ліцвіны» адкрывае набор у групу псіхалагічнай падтрымкі для родных і блізкіх беларускіх добраахвотнікаў.

Вайна раніць не толькі тых, хто трымаў зброю, але і тых, хто кожны дзень чакаў званка, маліўся, каб блізкі вярнуўся жывым. Гэта нябачны фронт, дзе боль, страх і трывога з’ядаюць знутры.

Тут мы створым прастору, дзе можна будзе:
– сказаць тое, што цяжка трымаць у сабе;
– пачуць, што вы не адны;
– знайсці падтрымку людзей, якія разумеюць без слоў.

Усе дэталі (фармат, расклад, умовы) — пасля верыфікацыі праз тэлеграм-бот @Licvinybot або праз зварот напасрэдна ад добраахвотніка.

Мы гарантуем атмасферу даверу і бяспекі. Асабістыя дадзеныя застануцца ананімнымі. Групу вядзе дасведчаны псіхатэрапеўт, які дапаможа перажыць цяжкае і вярнуць у сэрца спакой.

Разам мы зможам зняць частку цяжару вайны і вярнуць цяпло ў сем’і, якія яна закранула.