Галоўны вынік нашай дзейнасці, гэта стварэнне арганізаванай групы людзей, якая ў момант ваеннай, тэх…

Галоўны вынік нашай дзейнасці, гэта стварэнне арганізаванай групы людзей, якая ў момант ваеннай, тэхнагеннай або прыродных надзвычайных сітуацый зможа хутка самаарганізавацца для абароны, дапамогі і/або эвакуацыі нашых суполак беларусаў і іншых людзей, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.

Задача:
– Стварэнне ўмоў для навучання, павышэння навыкаў, выпрацоўкі стрэсаўстойлівасці для дзеянняў у сітуацыях нетыповых для паўсяднёвай жыццядзейнасці, з наступным фарміраваннем груп аператыўнага рэагавання на ўзніклыя пагрозы;
Мэты:
– захаванне ўнутраных сувязяў і самаідэнтычнасці Беларусаў;
– аб’яднанне людзей па мэтам і задачам ініцыятывы;
– папярэдзіць раз’яднанасць людзей у выпадках узнікнення якіх-небудзь дэстабілізуючых падзей;
– навучанне навыкам і ўменням для выканання задачы пастаўленай перад Харугвай;
– арганізацыя сістэмы абвесткі, збору і размеркаванняў функцый

Запланаваная праграма навучання:
– Самаабарона;
– Баявая падрыхтоўка;
– Медыцынская падрыхтоўка;
– Псіхалагічная падрыхтоўка;
– Спецыяльная падрыхтоўка:
• Радыёсувязь;
•Кіраванне;
• Супрацьмінная;
– РХБА;
• Тактычная;
• Тактыка-спецыяльная;
– Тапаграфічная.