150 год таму, 06.10.1873 года нарадзіўся Уладас Путвіс-Путвінскіс — грамадска-культурны дзеяч, пісьм…

150 год таму, 06.10.1873 года нарадзіўся Уладас Путвіс-Путвінскіс — грамадска-культурны дзеяч, пісьменнік, кнігагандляр выданнямі на літоўскай мове.

Уладас з дзяцінства знаходзіўся ў польскім асяроддзі, дома ўсе размаўлялі па-польску. У 1897 г. ажаніўся са шляхцянкай Эміліяй Груздзітэ, якая пазней стала ганаровым камандзірам жанчын-стралкоў.

Каля 1900 г., зрабіўшы выбар быць літоўцамі, яны з жонкай пачалі вывучаць літоўскую мову. Адкрылі дзве тайныя пачатковыя школы, арганізавалі вячэрнія курсы для дарослых.
Уладас стварыў найбуйнейшы цэнтр па перасылцы і распаўсюдзе літоўскай прэсы.

У 1902 годзе адбыўся сход, падчас якога ішла гаворка аб стварэнні Літоўскай дэмакратычнай партыі, якая неўзабаве пачала дзейнічаць у Вільні.

У 1919 Уладас Путвіс-Путвінскіс разам з жонкай і аднадумцамі стварылі Літоўскі саюз стральцоў.

За заслугі ў аднаўленні і ўмацаванні незалежнасці Літвы ў 1928 г. Уладас быў узнагароджаны
вялікім крыжом Камандора Ордэна Вялікага Князя Літоўскага Гедыміна і ордэнам Італьянскай кароны «За заслугі», медалём Незалежнасці Латвіі, сярэбраным медалём клайпедскага кіраўніцтва і зоркай Стральца.

Клуб стралкоў імя Уладаса Путвіс-Путвінскіса і цяпер актыўна абараняе нацыянальныя каштоўнасці і тэрытарыяльную цэласнасць літоўскай дзяржавы.

Skaityti lietuviškai ČIA

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT