Клуб афіцыйна заяўляе, што НЕ МАЕ НІЯКАГА ДАЧЫНЕННЯ да ідэй нацыяналістычна-філасофскага цячэння ліцвінізму, у якім беларусы называюцца асноўнымі ці галоўнымі стваральнікамі і нашчадкамі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Мы лічым гэтыя тэзы, і, у прыватнасці, прэтэнзіі асобных беларусаў на сталіцу Літвы, горад Вільнюс, неабаснаванымі, варожымі і недарэчнымі.
Для беларусаў асноўная задача цяпер – прыкласці ўсе намаганні дзеля перамогі ў вайне з пуцінскім і лукашысцскім рэжымамі, а таксама аднавіць законнасць ў роднай Беларусі. Таму прадстаўнікі клубу разам з літоўскімі пабрацімамі змагаюцца ў складзе Узброенных Сіл Украіны.
Чальцы клубу з павагай і падзякай ставяцца да Літоўскай Рэспублікі і яе законаў. Мы ўдзячныя за падтрымку і прытулак беларусаў, хто не мог застацца на радзіме і вымушаныя былі пакінуць з-за пераследу злачынным рэжымам прарасейскага дыктатара Лукашэнкі.
Чытаць па літоўску ТУТ
Зваротная сувязь: @Licvinybot
Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT