29-30.11.2023 у Кіеве адбылася канферэнцыя “ШЛЯХ ДА ВОЛІ”, у якой прынялі удзел шмат палітычных і гр…

29-30.11.2023 у Кіеве адбылася канферэнцыя “ШЛЯХ ДА ВОЛІ”, у якой прынялі удзел шмат палітычных і грамадскіх аб’яднанняў ад дэмакратычных сіл Беларусі і ад Украіны. Прадстаўнікі клубу “Ліцвіны” таксама прымалі ўдзел.

Па выніках канферэнцыі было прапанована падпісаць Мемарандум па выніках канферэнцыі “Шлях да волі”, а таксама Адозву да вольных народаў свету, якія замацоўваюць сумесную працу на вызваленне Беларусі ад знешняй акупацыі крамлём і ўнутранай узурпацыі рэжымам лукашэнкі.

Пасля ўнутранага агульнага галасавання клуб “Ліцвіны” падпісаў вышэйназваныя дакументы, чым падцвердзіў сваё імкненне працаваць на інтарэсы вольнай дэмакратычнай Беларусі.

Вынікі Канферэнцыі атрымалі высокую ацэнку беларускіх і ўкраінскіх медыя.

Skaityti lietuviškai ČIA

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt