Клуб «Licviny» учора прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у сувязі з паўстаннем Каліноўскага 1863-…

Клуб «Licviny» учора прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у сувязі з паўстаннем Каліноўскага 1863-1864 гадоў.
У Кафедральным саборы адбылася імша, а на могілках Росы сабраліся презідэнты Літвы, Польшчы, нацыянальная беларуская лідарка Святлана Ціханоўская і амбасадар Украіны, каб аддаць гонар тым, хто бараніў нашу незалежнасць.

Гэта ушанаванне герояў, якія адважна стаялі за ідэяламі свабоды і нацыянальнай гордасці.

Паўстанне Каліноўскага пачалося 22.01.1863 года і стала апошнім і найбольш крывавым паўстаннем ХІХ стагоддзя супраць расейскай каланіяльна-імперскай сістэмы.

Паўстанне працягвалася агулам 14 месяцаў і мела характар партызанскай вайны, у якой удзельнічала ад 100 да 150 тыс. «інсургентаў» – галоўным чынам юнакоў і маладых людзей са шляхты, памешчыкаў і інтэлігенцыі.

Няўдача паўстання прынесла рэпрэсіі – тысячы смяротных прысудаў, высылкі ў Сібір, катаргу, кантрыбуцыі, турэмныя зняволенні за патрыятычныя песні і музыку, літаратуру і выданні, мову і нават меркаванні.

Прайграўшы ў 1864-м годзе, справа Каліноўскага перамагла праз дзесяцігоддзі: у 1918-м годзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка.

Толькі тады, народзе, зажывеш шчасліва, калі ўжо маскаля над табой не будзе!

Skaityti lietuviškai ČIA

Зваротная сувязь: @Licvinybot

Нашыя сацыяльныя сеткі:
•Інстаграм
•Фэйсбук
•Тэлеграм LT

https://www.licviny.lt
Збор для нашых ваяроў у складзе НГУ