Літва адзначае 34-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці!
Сёння, 11 сакавіка, ад імя клуба «Lićviny», мы выказваем найглыбейшыя віншаванні і найлепшыя пажаданні літоўскім сябрам.
Ваша гісторыя натхняе нас і нагадвае аб важнасці барацьбы за свае правы і незалежнасць.
У гэты знамянальны дзень мы жадаем Літве росквіту, міру і далейшага ўмацавання свабоды. Няхай сяброўства паміж нашымі народамі працягвае мацнець на глебе агульнай гісторыі, дэмакратычных каштоўнасцей і ўзаемапавагі.