Сёння дзень памяці Усяслава Чарадзея —князя полацкага (1044—21.04.1101, дынастыя Рагвалодавічаў), сына Брачаслава і ўнука Ізяслава.
Ён адметны як герой «Слова пра паход Ігаравы», бітвы на Нямізе і ўсходнеславянскага фальклору, дзе ён паўстае як волат і чарадзей, здольны абарочвацца зверам.
Па выніках бітвы на Нямізе Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, узяты ў палон, вызвалены кіеўскім веча і абраны кіеўскім князем.
Княжанне Усяслава ў Кіеве было нядоўгім – у тым жа годзе ён вярнуўся ў Полацк, не жадаючы ўдзельнічаць у чужой яму вайне Кіева з Польшчай.
Княжанне Усяслава было найвышэйшым пунктам росквіту Полацкага княства. Яго доўгае княжанне (57 гадоў) адзначана завяршэннем будаўніцтва Сафійскага сабора (1030-60).