Нашы сябры і паплечнікі запрашаюць на вечарыну памяці беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёна”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага – Міраслава “Мыша” Лазоўскага, які 16.05.2023 гераічна загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў у Бахмуце (Украіна).
Вечарына пройдзе: 16 траўня па адрасе: Aukų g. 2A, Vilnius (Музей акупацыі) Пачатак – 17.30
Праграма: – успаміны пра Міраслава як дзеяча і асобу ад тых, хто яго ведаў; – расповед пра слаўныя бітвы ВКЛ ад гісторыка Віктара Якубава; – любімыя песні Міраслава ад барда Змітра Бартосіка; – выступ гурту сярэднявечнай музыкі Lity Taler.