​Учора, 23 жніўня, у Вільні прайшоў камерны, але вельмі цёплы канцэрт да 35-годдзя незалежнасці Бела…

ROCK CENTER VILNIUS #Культура

​Учора, 23 жніўня, у Вільні прайшоў камерны, але вельмі цёплы канцэрт да 35-годдзя незалежнасці Беларусі. Мерапрыемства зладзілі супольнымі сіламі дыяспары — без грантаў і вялікіх бюджэтаў, проста з жадання быць разам і захоўваць сваё.
​Ідэя падзеі належыць Паўлу Севярынцу і Іллі Міронаву. На сцэне ў «Сябрыне» гучалі паэзія, жывы гук і этнічныя матывы.
Хто выступаў:
​Сяржук Сыс
​Ванда Марцінш
​Анатоль Хіневіч
​Юра і Марк Брыцько (ТаШыба)
​Уршуля
​Паліна Курановіч
​Вольга Фалей
​Уладзімір Пыльчанка
​Этна-гурт «Світанак»
​Вялікі дзякуй Беларускаму клубу «Сябрына» і яго кіраўніку Валянціну Стэху за прастору, а таксама суполцы Dapamoga, «Радыё Рацыя», Шэраму Кату і кнігарні The.Bookest.World за інфармацыйны плячапагон.
​Наша сіла — у салідарнасці і супольнай творчасці. Дзе б мы ні былі, захоўваем мову, культуру і музыку!
​Жыве Беларусь!
(Тэкст на аснове допісу Іллі Міронава, фота: «Радыё Рацыя»)