«Беларусь старажытная» ў Вільні
Учора, 8 лістапада, у Вільні прайшоў VI фестываль беларускай традыцыйнай песні «Беларусь старажытная».
На сцэне — фальклорныя гурты з Літвы, Польшчы, Беларусі і Латвіі: Жэмерва, Беларускі Цуд, Сяржук Доўгушаў, Абра, Laukis, Тургелянка, Язняле, Ойра і іншыя.
Фестываль арганізавала Таварыства беларускай культуры ў Літве пад кіраўніцтвам Аляксандра Адамковіча пры падтрымцы Дэпартамента па нацыянальных меншасцях Літвы. Гэта ўжо шосты фестываль, які традыцыйна адбываецца ў другую суботу лістапада.
Вялікая падзяка арганізатарам за іх працу і любоў да беларускай культуры! Асабліва прыемна было атрымаць грамату з іх рук.
Учора давялося быць толькі палову фестывалю — далей праца чакала на канцэрце Андрэя Лугіна, але настрой пасля «Беларусі старажытнай» застаўся сапраўды светлым і натхняльным.