24 студзеня — вялікая размова з Юрыем Стыльскім Беларускі ЗамакSavanorių g. 134B / Naujoji Riovonių…

24 студзеня — вялікая размова з Юрыем Стыльскім

Беларускі Замак
Savanorių g. 134B / Naujoji Riovonių g. 10

Пачатак — 19:00
Уваход — данаты (рэкамендаваны ад 5 €)
Данат магчымы загадзя па спасылцы, а таксама непасрэдна на ўваходзе.

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на выпуск новага альбома «Не да законаў».

Колькасць месцаў — 100 чалавек

Данат загадзя: https://fienta.com/lt/1-93595

Юра Стыльскі — мастак, публіцыст, блогер, лідар культавага гурта «Дай Дарогу!», адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага панк-року. Чалавек з выразнай грамадзянскай пазіцыяй і вострым словам

Яго тэксты і публічныя выказванні неаднаразова выклікалі ціск і пераслед; для ўладаў яго слова было небяспечнейшым за лозунгі.

Што будзе на сустрэчы:
— размова пра творчасць, асабісты досвед і жыццё
— межы свабоды слова і так званы «экстрэмізм»
— пытанні і адказы з залы
— нефармальныя зносіны без сцэны і дыстанцыі

Без запісу. Без цэнзуры. Без пасярэднікаў.

Толькі жывы дыялог. Шчыра, востра і вельмі па-беларуску.