Прайшоўшая субота ў Zolák зноў нагадала, дзеля чаго існуюць камерныя канцэрты і сапраўдны жывой гук.
Алесь Дзянісаў выступіў у дуэце з акардэаністам Уладзімірам Пылчанкам (абодва — Dzieciuki).
Акардэон уплятаўся ў песні Алеся, дыхаючы разам з імі — гэта быў сапраўдны дыялог паміж сцэнай і залай.
У праграме прагучалі:
песні Dzieciuki
аўтарскія творы Алеся Дзянісава
кампазіцыя гурта «КальЯн»
кавер на Захара Мая — «Нашы танкі»:
Гарадзенскія панкі паляць траву, у чарзе па піва.
Калі нашыя танкі заедуць у Менск — я буду шчаслівы!!!
Падтрымка панк-гурта Kurwadziki дала вечару энергію і жорсткасць, не разбураючы атмасферу шчырасці і блізкага кантакту.
Асаблівая ўдзячнасць Zolák за адкрытасць, Пауку за стрым і фота, Ілле Маліноўскаму за інтэрв’ю для LRT. І галоўнае — дзякуй публіцы, якая прыйшла не «на падзею», а да людзей.
Беларуская культура ў эміграцыі жыве дзякуючы такім сустрэчам. І гэты вечар быў і пра музыкаў, якія сёння ў турмах Беларусі.
Да новых сустрэч і новых канцэртаў!