21 лютага — дзень роднай мовы. Як і дзе адзначыць? 21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай …

21 лютага — дзень роднай мовы. Як і дзе адзначыць?

21 лютага — адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Зрабілі для вас падборку беларускіх мерапрыемстваў, якія будуць праходзіць у розных гарадах свету з нагоды Дня роднай мовы, каб вы маглі годна адзначыць гэтае свята.

Сёлета шмат мерапрыемтсваў праходзяць анлайн і далучыцца да іх можна з любой кропкі свету. Больш за тое, можна казаць не пра дзень роднай мовы, а пра цэлы тыдзень — некаторыя мерапрыемствы ўжо пачаліся, а іншыя працягнуцца і пасля 21 лютага. Так што, калі раптам абставіны не дазваляюць адзначыць дзень роднай мовы непасрэдна 21 лютага, можна зрабіць гэта і ў іншы дзень. Ёсць з чаго выбраць.

А ад рэдакцыі «Будзьма» дадамо: самае лепшае ўшанаванне роднай мовы — размаўляць на ёй кожны дзень!

Падборка па спасылцы. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.