Дарагія падпішчыкі этнацэнтра «Світанак»! Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходам Новага 2026 года!Ня…

Дарагія падпішчыкі этнацэнтра «Світанак»!

Ад усяго сэрца віншуем вас з надыходам Новага 2026 года!
Няхай ён прынясе кожнаму з вас мір, здароўе, сілу і надзею, а нашай супольнасці — новыя сустрэчы, песні, абрады і жывыя моманты яднання.

Няхай у Новым годзе:
гучыць родная песня,
не згасае агонь супольнасці,
традыцыі перадаюцца далей — ад сэрца да сэрца,
а «Світанак» і надалей будзе месцам цяпла, падтрымкі і беларускай прысутнасці.

Дзякуй вам за адданасць культуры, за вашу энергію і любоў да роднай беларушчыны .
З Новым годам і да новых сустрэч у 2026-м!