Кропка запрашае на бясплатны кінапрагляд!
6 траўня (пятніца) а 19:00 глядзім дакументальны фільм “Беларусь: Маршрут перабудаваны” (2020)
Рэжысэр: Максім Швед.
“Гэта адзін з фільмаў, якія былі зьняты пра падзеі ў Беларусі яшчэ да таго, як яны здарыліся ў жніўні 2020 – і тым ён найбольш каштоўны!” – кажа Максім.
Ён са сваёй камандай усталяваў камэры ў машынах двух таксоўшчыкаў, Паўла і Ганны за месяц да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Іх пасажыры захоплена абмяркоўваюць сытуацыю ў краіне. Адны лічаць, што Беларусь — гэта востраў стабільнасьці, іншыя — усім сэрцам за перамены.
На кінапраглядзе будзе прысутнічаць Максім Швед (рэжысэр) і Сяргей Кавалёў (аператар фільма), якім можна будзе задаць пытаньні і разам з імі абмяркаваць фільм.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Рэгістрацыя на кінапрагляд у форме:
https://forms.gle/xTQLNQKezDY4UFxZ8
Уваход вольны, можна прынесці штосьці да гарбаты.