Сустрэча Тбіліскага клуба беларускамоўнай практыкі і нэтворкінгу Калі: у гэтую сераду 22 чэрвеня 19…

Сустрэча Тбіліскага клуба беларускамоўнай практыкі і нэтворкінгу

Калі: у гэтую сераду 22 чэрвеня 19:00 – 21:00
Дзе: 500 метраў ад метро “Плошча Свабоды (разашлём адрэсу ў асабістыя)
Хто: Удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў, а таксама жадаюць практыкаваць беларускую мову.

Колькі каштуе: уваход вольны. Можна прынесці штосьці да гарбаты

Дэталі: праграма сустрэчы

Што вас чакае:

Камунікацыя на асабістыя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў. Мінулым разам мы абмяркоўвалі пытанні кшталту “Калі б вы маглі выбіраць эпоху, у якой жыць, якая падышла б вам лепш за ўсіх?” ды “У якім кірунку рухаецца сучаснае грамадства?”
Некалькі ратацый суразмоўцаў: праз пэўны час малыя групы фармуюцца наноў. Так вы не засумуеце і пазнаёміцеся з большай колькасцю людзей.
Зваротная сувязь ад вашых суразмоўцаў пра тое, як яны успрынялі вас і вашыя словы. Мы зробім гэта з дапамогай тэгаў з малярнай ленты. Пабачыце

Рэгістрацыя ў гугл-форме