У чацвер у Кропцы прайшла першая нэтворкінг-сустрэча па праэкту «Art Yard», на якую прыйшло 18 удзел…

У чацвер у Кропцы прайшла першая нэтворкінг-сустрэча па праэкту «Art Yard», на якую прыйшло 18 удзель_ніц, зацікаўленых творчасцю, гарадской прасторай і каманднай працай. Разам яны вырашылі, што кам’юніці і арт-дворыку быць!

Нагадаем, што ідэя праэкта ў тым, каб стварыць арт-дворык у Тбілісі разам з творчымі людзьмі з Беларусі і Грузіі. Гэта вулічная прастора стане месцам сустрэч, ідэй і калабарацый.

Цяпер удзельні_цы праэкта вызначаюцца з лакацыяй, мастакі і мастачкі пачынаюць планаваць, як дворык будзе выглядаць і што яны хочуць у ім размясціць.

Калі вам цікавы праэкт «Art Yard», вы яшчэ можаце далучыцца – для гэтага проста напішыце ў прыватныя паведамленні @olakowalska

А таксама падпісвайцеся на інстаграм, дзе можна будзе сачыць за працэсам.