КРОПКА прыняла ўдзел у Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасціУ суботу 26 жніўня прайшла ярмарка беларускіх і…

КРОПКА прыняла ўдзел у Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці

У суботу 26 жніўня прайшла ярмарка беларускіх ініцыятыў – Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці. Каманда КРОПКІ таксама прадстаўляла там сваю пляцоўку.

Мы распавядалі гасцям пра дзейнасць КРОПКІ, прапаноўвалі прайсці квіз пра скразныя каштоўнасці нашай прасторы (амаль 30 чалавек паўдзельнічалі). Актыўным гасцям мы падаравалі кніжную закладку, на якой яны маглі напісаць сваё імя па-грузінску, а таксама паштовачкі “Дзякуй”.

Прапануем зараз і вам прайсці квіз пра скразныя каштоўнасці Кропкі: https://madte.st/IJ68KeLH

Ярмарка прайшла па-хатняму цёпла, з танцамі і беларускімі пляскамі, настолкамі і дзіцячымі гульнямі. Мы наладзілі новыя сувязі з актывіст_камі з Батумі і былі рады пабачыцца з беларускай супольнасцю Грузіі

КРОПКА ўдзячна ўсім за цікавыя ідэі і інтарэс!
А калі ў вас ёсць задумы для новых мерапрыемстваў – пішыце ў каментарах
#жыццё_Кропкі