Літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу!Арганізатар_кі прапаноўваюць засяродзіць увагу на перак…

Літаратурны клюб запрашае на трэцюю сустрэчу!

Арганізатар_кі прапаноўваюць засяродзіць увагу на перакладах замежнай літаратуры, а дакладна на творах Эдгара Алана По – амэрыканскага аўтара, вынаходніка дэтэктыўнай навэлы (detective story) і заснавальніка жанру жахаў (horror).

Плян сустрэчы:
1. Знаёмства з біяграфіяй пісьменьніка.
2. Абмеркаванне твораў «Авальны партрэт», «Анабэль Лі» «Улялюм» (усе тры чытаюцца за гадзіну).
3. Размова пра беларускіх перакладчы_ц і ўнёсак «Нашай Нівы» у справу перакладаў.

P.S. Чытаць пажадана, але не абавязкова. Можна проста прыходзіць, слухаць дый гутарыць.

Пятніца 2 верасня 19:00-21:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Удзел вольны, можна прыносіць печыва: будзем піць гарбату і размаўляць.

Рэгістрацыя ў апытанцы
Кантакт @Krochkaja

Давайце разам гартаць старонкі роднай літаратуры!