Ларп (ралявая гульня жывога дзеяння) «More than two»Жадаеце выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць са…

Ларп (ралявая гульня жывога дзеяння) «More than two»

Жадаеце выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць самыя розныя сітуацыі са свайго жыцця ў бяспечнай прасторы?

Беларускія актывісткі запрашаюць вас паўдзельнічаць у ларпе, прысвечаным рамантычным адносінам, натхнёным поліаморыяй. Тут можна кахаць так моцна, як магчыма, так глыбока, як жадаецца і столькі людзей, колькі хочацца.

Падчас гульні ўдзельні_цы сутыкнуцца са звычайнымі канфліктамі, якія ўзнікаюць і ў манагамных адносінах: рэўнасць, крыўда, агрэсія і інш. Але гэты ларп не пра тое, як вырашыць тысячу праблем у адносінах, дзе “больш-чым-двое”, а пра тое, як пабудаваць і атрымаць асалоду ад шматграннасці поліаморных адносін.

Ларп будзе цікавы тым, хто хоча даведацца аб разнастайнасці фарматаў адносін.

Ларп (з ангел. “larp” – live action role play) – ралявая гульня жывога дзеяння, дзе ўсё адбываецца “тут і цяпер”.
Ларп – гэта не расстаноўкі і не трэнінг, гэта, хутчэй, падобна на тэатр імправізацыі без глядач_ніц. На ларпе ўдзельні_цы прыдумляюць персанаж_ак, а пасля імправізуюць і самі накіроўваюць ход дзеяння гульні.

Узрост: 18+
Колькасць гульцоў: ад 9 і больш.

Субота 17 верасня 14:00-19:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем зарэгістраваным удзельні_цам)

Удзел вольны.
Рэгіструйцеся на гульню ў @fgtdf543dss – будзе незвычайна і займальна!

Полиамория

одна из форм согласованной немоногамии, система этических взглядов на любовь