Кінапрагляд грузінскага фільма «Карані»Art.yard.community – праэкт па стварэнні кам’юніці праз маста…

Кінапрагляд грузінскага фільма «Карані»

Art.yard.community – праэкт па стварэнні кам’юніці праз мастацтва – распачынае серыю паказаў грузінскіх фільмаў.

Кіно – гэта выдатны спосаб наблізіцца да грузінскай культуры і зразумець мясцовых людзей. Запрашаем вас паглядзець цудоўны фільм Карамана Мгеладзэ “Карані” (мова паказу – грузінская з рускімі субтытрамі).

Гэта гісторыя пра эміграцыю і любоў да радзімы, на якую не маеш магчымасці вярнуцца. Хоць дзеянні адбываюцца ў мінулым стагоддзі, тэма міграцыі і нуды па сваей зямлі блізкая і зразумелая шмат каму з нас.

Мясцовы хлопец Гіо, які будзе разам з вамі глядзець фільм, патлумачыць моманты і асаблівасці грузінскай культуры і менталітэту.

11 лістапада (пятніца) 19:00-21:00
Адрас: 500 м ад метро Плошча Свабоды (дакладную лакацыю дашлем удзельні_цам)

Удзел вольны, але колькасць месцаў абмежавана.

Папярэдні запіс у асабістыя @olakowalska (Воля)