Кінапрагляд грузінскага фільма «Мандарыны»Art.yard.community – праэкт па стварэнні кам’юніці праз м…

Кінапрагляд грузінскага фільма «Мандарыны»

Art.yard.community – праэкт па стварэнні кам’юніці праз мастацтва – працягвае серыю паказаў грузінскіх фільмаў.

У гэту нядзелю прапануем далучыцца да прагляду грузінска-эстонскай драмы Зазы Урушадзе “Мандарыны” (2013).

Фільм распавядае пра вайну ў Абхазіі, калі восенню 1992 года эстонец, які жыве ў Грузіі, знаходзіць параненых салдат, якія ваююць на розных баках. Так пад адным дахам апыняюцца байцы супрацьлеглых бакоў…

Словы рэжысёра: «Мой фільм – пра чалавечнасць. Мы забываемся пра тое, што ўсе мы людзі. Магчыма, іншага паходжання, з іншай дзяржавы, іншай веры, але заўсёды – людзі. Пасланне майго фільма: каб мы памяталі, што самае галоўнае – заставацца чалавекам».

Фільм моцны і, безумоўна, варты вашай ўвагі, тым больш да прагляда далучыцца грузінскі актывіст Гіо, які дапаможа лепей зразумець фільм.

20 лістапада (нядзеля)
з 18.30 да 21:00
Мова кінапаказа: беларуская.

Удзел вольны.
Запіс у @olakowalska (Воля)