Вуліцы Тбілісі спрэс кішаць разнамаснымі малюнкамі ды надпісамі. Выглядае, нібыта на горад нехта хаатычна выліў вёдры фарбы і атрымалася абы-што? Будзем разбірацца з госцем вечара – аматарам стрыт-арту і беларускай мовы Аляксандрам, які падрыхтаваў інтэрактыўную лекцыю з фатаздымкамі графіці.
Таксама абмяркуем выставу беларускай мастачкі А.Аўралёвай, якая зараз працуе ў Кропцы.
Калі ты цікавісься беларускай мовай і жадаеш паляпшаць свае веды ў прыемнай кампаніі – прыходзь 28 лістапада у Кропку. Захапі добры настрой, цікаўнасьць да беларускай мовы і штосьці да гарбаткі.
Удзел вольны. 28 лістапада 19.00-21.00 Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)