Аляксандр Бірук раскажа пра адзін вельмі эфектыўны метад сачынення і прыдумвання, які дазваляе атрымаць большую свабоду ў творчасці і ўвогуле ў мысленні. Гэты метад універсальны, і падыдзе ўсім людзям, незалежна ад прафесійных інтарэсаў і захапленняў.
“Я не веру ў таленты і адоранасць, а веру ў тое, што любы навык можна развіць. І прыдумванне – адзін з такіх навыкаў”, – кажа мастак.
Калі вы хочаце набыць свабоду і лёгкасць у творчасці і больш ніколі не ведаць творчых крызісаў – прыходзьце на лекцыю.
Вядучы: беларускі мастак Аляксандр Бірук, выкладчык з больш як 10-гадовым стажам. Лекцыя на расейскай мове.
Удзел вольны. Субота, 26 лістапада 17:00 Адрас: 500м ад плошчы Свабода (адрас дашлем удзельні_цам)