Мастачка Анастасія Аўралёва падзеліцца асаблівым спосабам малявання каляровымі алоўкамі, падобным на ўсходні дыван. Выкарыстоўваючы свае ўражанні або фатаграфіі з тэлефона, вы створыце невялікі твор каляровай графікі.
Таксама вы зможаце паглядзець выставу каляровай графікі А. Аўралевай «Новая вясна», якая працуе зараз у Кропцы.
Удзел вольны. Нядзеля, 27 лістапада 13:00 Адрас: 500 м ад метро Плошча Свабоды (дакладную лакацыю дашлем удзельні_цам).