Па вашых запытах у панядзелак пачынаюцца заняткі па гісторыі Беларусі! Разам з дасведчанымі эксперт_камі з гэтай галіны мы будзем пашыраць свае веды аб гістарычных падзеях і асобах Беларусі.
Першы занятак прысвечаны 160-й гадавіне паўстання Кастуся Каліноўскага. Даведаемся аб падставах і прычынах гэтай падзеі, а таксама ўзгадаем адметных асобаў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні.
Вядоўцы: Святлана – экскурсаводка па Менску і Беларусі. Раман – выкладчык гісторыі Беларусі.
Удзел вольны. Запіс да @Yan_Niakhaichyk 23 студзеня 18:30-21:00 Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Заняткі абяцаюць быць нясумнымі і інтэрактыўнымі, з цікавосткамі, квізамі і падаруначкамі ад вядоўцаў.
Прыходзьце на гістарычны клуб: арганізатары пакажуць, што беларусам ёсць чым ганарыцца і што бараніць!