Глядзім Міядзакі ў кінаклубе
10 лютага клуб “Кінаканапа” запрашае на прагляд анімацыйнага фільма “Вандроўны замак Хаўла” (2004) у беларускім дубляжы.
Адной жудаснай раніцай 18-гадовая Сафі прачынаецца ў целе пажылой кабеты. Спалохаўшыся ўласнага адлюстравання ў люстэрку, яна вырашае бегчы з горада як мага далей. На шляху счараваная дзяўчына сустракае дзіўную хату на ножках, якую насяляюць вельмі незвычайныя істоты. Каб пазбавіць сябе ад чараў злой вядзьмаркі, Сафі прыйдзецца дапамагчы адной з іх…
Японскі рэжысер Хаяо Міядзакі здолеў стварыць бясконца добрую і прыгожую казку, якую з захапленнем глядзяць людзі ўсіх узростаў. Гісторыя вучыць нас з пяшчотай і трапятаннем ставіцца да блізкіх людзей.
Бярыце з сабой дзяцей – вас чакае ўтульная атмасфера сяброўства і папкорн
Усе што трэба – гэта захапіць добры настрой ды запісацца ў форму.
Удзел вольны.
10 лютага 19:00-21:00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)
Глядзьмо разам кіно па-беларуску!