КінаКанапа: Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць.
26 лютага ў нядзелю працягваем паглыбляцца ў сусвет, які быў створаны Джоан Роулінг. Гэтым разам паспрабуем даведацца, дзе ж адшукаць Фантастычных Істот.
Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!