«Дзяўчынка-Рэвалюцыя Утэна: Падлеткавы Апакаліпсіс» (16+)
Утэна Тэндзё, новая вучаніца Акадэміі Оторы, ходзіць у хлапечай форме, бо марыць стаць «прынцам на белым кані». Яна ўцягваецца ў чараду двубояў за права валодаць Нявестаю Ружаў. Кажуць, той, хто выйграе Нявесту, атрымае чароўную сілу, здольную перамяніць свет…
Але чаго ўвогуле варты свет Акадэміі? Чыю магілу хаваюць ружы, і куды імчыць замак мараў? О, падымайся, неўміручая гісторыя!
У анімэ рэжысёра К. Ікухары вас чакае вір сюрэалістычных вобразаў, забойства патрыярхальных архетыпаў, пахаванне кансерватыўных скрэпаў, уваскрасенне кахання, гонкі на краі свету й адна карова
Паказ ладзіцца на японскай мове з беларускімі субтытрамі, якія самастойна зладзіў для вас апантаны анімэ беларускі паэт і айцішнік Ілля. Перад паказам — невялічкая лекцыя ад яго пра кантэкст і гісторыю стварэння «Утэны» (сумна не будзе, абяцаем).
Запіс праз форму.
Удзел вольны.
8 сакавіка 17.30-20.00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)