Кінапрагляд анімацыі «Востраў сабак» (18+)
«Востраў сабак» рэжысёра Уэса Андэрсана абсалютна і беззваротна геніяльная анімацыя пра сабак, Японію і барацьбу слабых у правах, але моцных духам.
Гэта лялечная анімацыя, прэм’ера якой адбылася ў 2018 годзе на Берлінскім кінафестывалі, атрымала «Сярэбранага мядзведзя» за найлепшую рэжысуру; была намінавана на Оскар, але нейкім цудам не атрымала яго.
Стужка таленавіта спалучае ў сабе прыгоды, драму, фантастыку і безліч жартаў. Падчас прагляду смяяцца і плакаць дазваляецца.
Перад паказам вас чакае невялічкі расповед пра стварэнне «Вострава сабак», яго асаблівасці і цікавыя факты. Пасля прагляду абмяркуем вашыя пачуцці і ўражанні. А таксама правядзем кароткі тэст, у якім высветлім, хто вы з герояў.
Увесь сабачы лай у анімацыі перакладзены на беларускую мову. Паказ ладзіцца на мове арыгіналу (ангельская + японская) з беларускімі субтытрамі.
Запіс праз форму.
Удзел вольны.
4 траўня 19:00–21:00
Месца: 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем)