Распачынаецца сезон адпачынку. Надвор’е спрыяе хайкінгам і вандроўкам. Гэта НЕстандартная лекцыя аб першай дапамозе можа дапамагчы вам у складаных, хоць і малаверагодных, сітуацыях.
Падчас лекцыі вы даведаецеся:
Што павінна быць у хатняй аптэчцы і якія лекі браць з сабой у адпачынак; Пра карысныя і бессэнсоўныя безрэцэптурныя лекі; Як і чым зручна апрацоўваць раны ў хатніх умовах; У якіх сітуацыях магчыма здолець самім, а дзе ўжо патрэбна звяртацца да доктара; Пра тыя пытанні першай дапамогі, з якімі вы рэальна можаце сутыкнуцца: апёкі, атручванні, алергіі, ядавітыя змеі і насякомыя і інш.; Адказы на вашыя пытанні.
Спікерка – Кіра Паўлава, доктар-біяхімік, генэтык, медыцынскі саветнік некалькіх міжнародных лабараторый, сертыфіцыраваны доктар даўрачэбнай дапамогі ў турыстскіх паходах.